НЕ МАРНУЙ ЧАС – ЗДАБЫВАЙ МАЛАКО!
«Вялiкае малако» – гэта тое, што для адных – далёкая мара, а для iншых – важкая мэта. Каб рэалiзаваць мэту i здзейснiць мару, трэба прыкласцi шмат намаганняў i пераадолець шмат перашкод. На шляху да высокiх надояў стаяць розныя метабалiчныя хваробы (кетоз, гiпавiтамiнозы), хваробы страўнiку (змяшчэнне сычугу), хваробы акушэрскiя (пасляродавае залежванне, пасляродавая гiпакальцыемiя). Самае небяспечнае ў гэтых хваробах тое, што яны ўсе – пасляродавыя i ўзнiкаюць у жывёл якраз у той час, калi iм хварэць зусiм нельга, а трэба ўсе магчымасцi прыкласцi да стварэння i вывядзення малака.
На дапамогу прыходзяць сучасныя тэхналогii. Важны iх складнiк – атрыманне каровай пасля нараджэння цяляцi вялiкай колькасцi вады (не меньш за 20 л). Вада – як прэс, якi прыцiсне рубец, расправiць яго i не дазволiць сычугу пайсцi «гуляць» ў непатрэбным напрамку. А калi да вады дадаць энергетык (прапiленглiколь цi прапiянат натрыю), солi кальцыя (арганiчныя цi неарганiчныя), вiтамiны (тлушча- i водарастваральныя), мiкраэлементы, то эфект будзе ашаламляльным.
Прафiлактыка хвароб = прафiлактыцы нiзкай прадуктыўнасцi.
Але цi пажадае карова выпiць гэтых 20 цi больш лiтраў вадкасцi? Для гэтага i патрэбны сучасныя тэхналогii, якiя дазволяць зэканомiць i час, i грошы. У практыцы прамысловай жывёлгадоўлi буйной рагатай жывёлы ўкаранёна выкарыстанне дрэнчараў, з дапамогай якiх ажыццяўляецца прымусовае ўвядзенне лекавых напояў у арганiзм жывёлы.
На вялiкi жаль, не заўсёды гэтае ўвядзенне заканчваецца бяспечна. I самы сумны вынiк памылак пры выкарыстаннi дрэнчара – аспiрацыйная пнеўманiя, якая ўзнiкае з прычыны патраплення вадкасцi ў лёгкiя жывёлы.
Каб гэтага не здарылася, трэба выканаць шэраг абавязковых патрабаванняў (праверыць месцазнаходжанне занду пасля яго пастаноўкi, не ўключаць помпу да праверкi, адключыць яе перед выманнем зонду i шэраг iншых).
Пра ўсе гэтыя асаблiвасцi ведаюць студэнты 4 курса факультэту ветэрынарнай медыцыны, якiя навучаюцца па сiстэме неперарыўнай падрыхтоўкi. Падчас вучэбна-даследчай працы, што праводзiлася на практычных занятках па дысцыплiне «Унутраныя хваробы жывёл» iмi паспяхова засвоена методыка пастаноўкi дрэнчара, i неабходныя правiлы кантролю, i, самае галоўнае, набыты веды пра патрэбныя мерапрыемствы, якiя дазволяць атрымаць ад каровы ўсё малока, якое яна зможа даць.
Пятроўскi Сяргей,
дацэнт кафедры ўнутраных незаразных хвароб жывёл