Мерапрыемства, якое паспелі палюбіць чытачы, не праводзілася 2 гады. Пасля ўзятага тайм-аўту мы не былі ўпэўненыя, што зможам прыцягнуць увагу да свята, а дарма!
Цэнтрам інтэрактыўнай пляцоўкі стала выстава творчых работ супрацоўнікаў Акадэміі і іх дзяцей «Зімовы цуд – Снегавік».
Выстава была адкрыта 26 снежня. У фае бібліятэкі чытачоў сустракаў парад снегавікоў.
18 студзеня прайшло ўзнагароджанне ўдзельнікаў выставы. Старшыня прафкама супрацоўнікаў Акадэміі Аўдачонак Уладзімір Дзмітрыевіч уручыў усім салодкія прызы.
Бібліятэка зноў паспрабавала здзівіць гасцей мерапрыемства! Калядныя гульні і пачастункі, неверагодна прыгожая музыка для саксафона ў выкананні столяра акадэміі Карнеева Яўгена стварылі святочны настрой і цёплую атмасферу!