Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў!
Сёння ля помніка «Боль» сабраліся студэнты Віцебскага дзяржаўнага універсітэта імя П. М. Машэрава і Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны ушанаваць памяць загінуўшых і ўскласці кветкі.
Студэнты наведалі Віцебскі гарадскі музей «Воінаў-інтэрнацыяналістаў» і пазнаёміліся са старонкамі гісторыі падрабязней.