Міжнародны дзень барацьбы з наркаманіяй і незаконным абаротам наркотыкаў
Сёння па ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы з наркаманіяй і незаконным абаротам наркотыкаў.
Па дадзеных Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь у краіне захоўваецца ўстойлівая тэндэнцыя амаладжэння асоб, уцягнутых у незаконны абарот наркотыкаў. У кастрычніку-лютым мінулага года колькасць навучэнцаў, якія ўчынілі злачынствы ў гэтай сферы, не толькі не зніжаецца, але і мае тэндэнцыю да значнага росту.
У сувязі з гэтым рызыкі павелічэння колькасці навучэнцаў, уцягнутых у злачынную дзейнасць, звязаную з незаконным абаротам наркотыкаў, па-ранейшаму застаюцца высокімі. Неабходна звярнуць увагу і на той факт, што непаўналетнія з разраду спажыўцоў наркотыкаў часцяком пераходзяць у склад арганізаваных злачынных груп, якія займаюцца не толькі збытам наркотыкаў, але і арганізацыяй наркалабараторый па іх вырабе.
Аддзел выхаваўчай работы з моладдзю прапануе куратарам выкарыстоўваць відэаматэрыял інфармацыйнага рэсурсу «Моладзь Беларусі» для яго дэманстрацыі на інфармацыйных і куратарскіх гадзінах.
Спасылка на рэсурс: http://молодежь.бел/informatsiya-po-vazhnym-voprosam/uchashcheysya-i-studencheskoy-molodyezhi/molodyezh-protiv-narkotikov/