Працоўны дэсант студэнтаў у віцебскі прытулак для бяздомных жывёл «Добрык»
Праблема бяздомных жывёл, на жаль, па-ранейшаму злабадзённая і актуальная. Віцебскі прытулак для бяздомных жывёл «Добрык» – арганізацыя, якая аказвае дапамогу жывёлам, якія апынуліся на вуліцы.
Штодня «Добрыку» патрэбная дапамога валанцёраў. Студэнты УА «Віцебская ордэна «Знак Пашаны» дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны» заўсёды рады дапамагчы прытулку. На чале са сваім выкладчыкам, дацэнтам кафедры хвароб дробных жывёл і птушак, кандыдатам ветэрынарных навук Садоўнікавай Аленай Фёдараўнай яны рэгулярна наведваюць прытулак, вучацца працаваць з сабакамі і коткамі, праводзіць ветэрынарныя мерапрыемствы, дапамагаюць ва ўборцы і выгуле сабак. Такая практыка дапаможа будучым ветэрынарным урачам наладзіць у далейшым кантакт з «пацыентамі», глыбей зразумець выбраную спецыяльнасць.