«Радкі, апаленыя вайной…»
78 гадоў таму скончылася Вялікая Айчынная вайна, адна з самых кровапралітных войнаў у гісторыі чалавецтва.
Сёння пачуць пра вайну з першых вуснаў амаль немагчыма.
Для новага пакалення людзі, якія ваявалі на франтах Вялікай Айчыннай вайны, сталі легендай, а сама вайна – гісторыяй.
Каб старонкі гісторыі не былі забытыя, важна падабраць неабходныя словы, прачытаць лепшыя кнігі, якія раскажуць усё самае важнае, дапамогуць зразумець, запомніць і не забыць.
Да 9 мая – Дня Перамогі ў бібліятэцы прадстаўлена інтэрактыўная пляцоўка «Радкі, апаленыя вайной», супрацоўнікі бібліятэкі праводзяць экскурсію па кнігах з фонду бібліятэкі.
Кніжная выстава «Дарагая сэрцу кніга пра вайну» складзена па апытанню чытачоў, уключае мастацкую літаратуру аб найбуйнейшым супрацьстаянні, якое перажыла наша краіна, аб мужнасці і жаданні жыць тых, хто ваяваў на фронце, працаваў у тыле, чакаў блізкіх і верыў у Перамогу.
Ваенна-патрыятычная выстава «Горкая памяць вайны» прапануе ўвазе чытачоў кнігі па гісторыі, дакументальныя выданні, кнігі-біяграфіі і ўспаміны франтавікоў і дзяцей вайны.
У гэтыя майскія дні кнігі пра вайну не стаяць на паліцах, а знаходзяць новых чытачоў.
Студэнты 7 групы 1 курса ФВМ і іх куратар Сінцарава Ганна Міхайлаўна, дацэнт кафедры кармлення сельскагаспадарчых жывёл, з вялікай увагай праслухалі агляд кніг, успомнілі мастацкія творы са школьнай праграмы і не толькі: А. Твардоўскі «Васіль Цёркін», В. Быкаў «А зоры тут ціхія», Б. Палявы «Аповесць пра сапраўднага чалавека», В. Быкаў «Альпійская балада», А. Адамовіч «Хатынская аповесць» і інш.
Запрашаем чытачоў наведаць кніжныя выставы, прачытаць дарагую сэрцу кнігу пра вайну у памяць пра тых, хто ваяваў за нашу Радзіму.
Бібліятэка