Разам мы адзіныя!
З 2021 года ў нашай краіне адзначаецца свята – Дзень народнага адзінства. Дата 17 верасня была абрана невыпадкова. У гэты дзень у 1939 годзе пачаўся Вызваленчы паход Чырвонай арміі ў Заходнюю Беларусь, у выніку чаго яна была ўз’яднана з Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай. Уз’яднанне Беларусі дазволіла не толькі аб’яднаць сучасную тэрыторыю нашай краіны, але і згуртаваць у межах нашай адзінай дзяржавы беларускі народ.
13 верасня 2023 года студэнты 1 курса БТФ ( ВСЭ) і 1 курса ФВМ (15, 16 групы) напісалі Рэспубліканскую дыктоўку, прысвечаную Дню народнага адзінства.
Дыктоўка праводзілася ў бібліятэцы УА ВДАВМ. У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшы выкладчык кафедры замежных моў Баушына Ю.У. і метадыст аддзела выхаваўчай работы з моладдзю Губарэвіч В.М.
Студэнты пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення свята і ўзгадалі старонкі мінуўшчыны нашай Радзімы.
Няхай Дзень народнага адзінства будзе для ўсіх нас яркай шляхаводнай зоркай гісторыі і прыкладам для пераадольвання любых, нават самых цяжкіх, выпрабаванняў і перашкод на шляху аб’днання нашага народа і развіцця суверэннай, адзінай, моцнай і квітнеючай беларускай дзяржавы!
кафедра замежных моў
13.09.2023