Сімволіка акадэміі

Сімволіка акадэміі

Эмблема акадэміі

Эмблема акадэміі – гэта кампазіцыя, якая складаецца са спрадвечна медыцынскага сімвала ─ чашы і змяі, якая яе абвівае ; раскрытай кнігі, лаўровых галін і фразы магістра ветэрынарыі Яўсеенка С. С.

Змяя ─ традыцыйны сімвал мудрасці і магутнасці, але з яе вобразам часта звязваюць не толькі жыццё і здароўе, але яшчэ хваробы і смерць. Таксама іх ўвасабляла і ядавітасць яе укусаў разам з гаючым дзеяннем яду.

Іншы прыклад увасаблення супярэчнасці ─ чаша. Паходжанне гэтай эмблемы лячэння розныя гіпотэзы звязваюць з гаючым дзеяннем вады і традыцыяй падрыхтоўкі лекаў у рытуальнай чашы.

Найбольш распаўсюджанае меркаванне аб узнікненні чашы як медыцынскага сімвала звязваюць з выразам, які дайшоў да нашага часу, «чаша жыцця». Чашу таксама выкарыстоўвалі ў розных рытуалах, накіраваных на дасягненне здароўя, вылячэння ад хвароб, поспеху ў справах.

Часам паходжанне чашы са змяёй як медыцынскага сімвала звязваюць з гісторыяй ядаў і проціяддзяў. Лекі часта мелі складаны састаў і ўключалі ў сябе змяіны яд, які захоўвалі ў спецыяльных чашах. Змяіны яд і ў наш час уваходзіць у састаў медыцынскіх прэпаратаў.

Многія гады гэтая эмблема была забытая на доўгі час. І толькі ў XVI стагоддзі чаша са змяёй стала медыцынскім сімвалам. Па сучасных здагадках, змяя ─ сімвал мудрасці, ведаў і неўміручасці, а таксама гаючых уласцівасцяў яе яду, які шырока выкарыстоўваўся ў медыцыне таго часу. А чаша – гэта пасудзіна для іх захоўвання.

Лаўровая галіна атрымала распаўсюджванне як галоўная эмблема славы. Яна сустракаецца на ўзнагародах, атрыманых навукоўцаміза паспяховы ўдзел у конкурсах, а таксама на большасці ордэнаў ─ знакаў прыжыццёвай славы.

Кніга. Адкрытая кніга азначае вучэнне і дух мудрасці, адкрыццё пісанняў і вучонасць.

Стужка. У 1888 годзе магістр ветэрынарыі Яўсеенка Сяргей Сцяпанавіч у сваім зборніку «Эпізаотыі як бліжэйшая крыніца эпідэмій» напісаў знакамітую фразу «Медыцына захоўвае чалавека, ветэрынарная медыцына аберагае чалавецтва», якая пасля і стала своеасаблівым сімвалам ветэрынарыі.

Спалучэнне выкарыстаных у эмблеме кветак паказвае на аснову навукова-адукацыйнай дзейнасці акадэміі: забеспячэнне эпізааталагічнага і ветэрынарна-санітарнага дабрабыту ў Рэспубліцы Беларусь …

Эмблема факультэта ветэрынарнай медыцыны складаецца з элементаў

Эмблема факультэта ветэрынарнай медыцыны складаецца з элементаў:

Акружнасць ─ сімвал закончанай адукацыі. Сіні крыж ─ апазнавальны знак ветэрынарнай медыцыны. Верхняя вертыкальная яго частка ─ сімвал ведаў і ўмеласці. Правая гарызантальная галіна азначае разважлівасць і асцярожнасць. Ніжняя вертыкаль ─ сімвал сумленнасці і справядлівасці. Левая гарызанталь ─ мужнасць і цярпенне. Чаша са змяёй ─ агульнапрыняты сімвал медыцыны. Гэтая эмблема вядомая з часоў Гіпакрата. Палымнеючая чаша з’яўляецца сімвалам ветэрынарыі, у прыватнасці, шырока выкарыстоўвалася ў геральдычных знаках ваенна-ветэрынарнай службы. Раскрытыя рукі сімвалізуюць рукі ветэрынарнага ўрача. Лаўровая галіна ─ сімвал мудрасці, велічы, славы.

1924 ─ год заснавання факультэта.

Логотип БТФ утвержден приказом ректора №73 от 01.09.2016 г. Разработчик - Федотов Д.Н.

Эмблема біятэхналагічнага факультэта складаецца з наступных элементаў:

Сельскагаспадарчыя жывёлы ─ сувязь працы спецыяліста з расплоджваннем, кармленнем, утрыманнем і выкарыстаннем жывёл.

Мікраскоп звязаны з прафесіяй ветэрынарна-санітарнага ўрача, паказвае, што дадзеныя спецыялісты займаюцца пытаннямі прафілактыкі хвароб жывёл і чалавека, экспертызай прадукцыі жывёлагадоўлі.

Колбы і малекула ДНК сімвалізуюць прафесію фармацэўта, сувязь працы з вырабам, даследаваннем, захоўваннем і водпускам лекавых сродкаў.

Выява нажа і мясной выразкі сімвалізуе прадуктовую бяспеку.

Пшанічныя каласы ─ сімвал сувязі працы спецыялістаў з сельскай гаспадаркай.

Кніга ─ сімвал ведаў, інтэлекту.

Логотип факультета

Эмблема факультэта міжнародных сувязяў, прафарыентацыі і падрыхтоўкі да паступлення складаецца з наступных элементаў:

Планета з’яўляецца сімвалам адзінства нацый і сяброўства народаў.

Лініі (мерыдыяны) азначаюць камунікацыі паміж народамі свету.

Меню

Кантактная інфармацыя

+375 (212) 33-16-29

vsavm*vsavm.by

вул. 1-я Даватара 7/11 г. Віцебск, Рэспубліка Беларусь210026

Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны